Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Лукашэнка марыць пра “інтэрнацыянал” супраць ЗША”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса працягвае камэнтаваць візыт у Беларусь прэзыдэнта Ірану, адзначаючы, што Аляксандар Лукашэнка спрабуе стварыць “інтэрнацыянал супраць ЗША”. З Варшавы Аляксей Дзікавіцкі.

“Аляксандар Лукашэнка шукае сяброў перадусім сярод кіраўнікоў краінаў, якія вядуць антыамэрыканскую палітыку і якія ён сам, перайначыўшы Джорджа Буша, назваў “восьсю дабра”. Беларускі кіраўнік марыць пра стварэньне “інтэрнацыяналу” супраць ЗША і таму трымаецца разам з кіраўнікамі Кубы ці Вэнэсуэлы”, – піша ў сёньняшнім нумары “Gazeta Wyborcza”.

Паводле штодзёньніка, нягледзячы на тое, што афіцыйная мэта візыту Ахмадзінэжада ў Менск – падпісаньне гандлёвых дамоўленасьцяў на тавары шырокага ўжытку, кіраўнікі Ірану і Беларусі “маюць больш цікавыя прапановы”, бо Тэгеран “цікавіцца беларускай зброяй і зброяй расейскай, якую можна набыць празь Менск”.

“Ахамадзінэжад хоча набыць проціпаветраныя ракеты, якія маглі б абараняць будаўніцтва атамнай электрастанцыі перад магчымай атакай амэрыканскіх самалётаў. У сваю чаргу для Лукашэнкі, які плянуе будаваць уласную АЭС, каштоўным будзе досьвед іранцаў у гэтай справе”, – піша “Wyborcza”. Газэта падкрэсьлівае “дзіўнае супадзеньне” – летась у часе выставы зброі ў Менску быў прэзыдэнт Вэнэсуэлы, сёлета – Ірану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG