Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску Паўла Севярынца сустракалі бацькі і аднадумцы


Радыё Свабода Парог роднай хаты Павал пераступіў а 19-й вечара. У абдымкі сваякоў ён трапіў, не адпускаючы ад вуха мабільнага тэлефону: ці не штохвіліны яму тэлефанавалі сябры ды журналісты, якія віншавалі яго з вызваленьнем.

Павал Севярынец пасьля вызваленьня, Тацяна Севярынец, Валер Шчукін
На парозе роднай хаты

Маці, спадарыня Тацяна, падрыхтавала для сына сьвяточны абед. Аднак пакуль Павал дабраўся да Віцебску, час ужо схіліўся да вячэры. Запрасіўшы да стала ўсіх, хто прыйшоў сустракаць сына, Тацяна Севярынец дзеліцца сваімі ўражаньнямі – радаснымі, бо Павал вярнуўся дахаты, і адначасова трывожнымі, бо неўзабаве ён ізноў мае зьехаць.

"Ужо ж ведаю, што ён тут! Даведку паказаў, пашпарт у яго на руках, пірагі ёсьць. Каб толькі пакаштаваў, паеў, дый увогуле крыху ад’еўся – але ж зноўку зьязджае. Ужо душа рвецца ў яго ў Менск, там яго чакаюць. Што ж рабіць? А я – я заўсёды побач!"

Павал Севярынец пасьля вызваленьня з маці Тацянай Севырянец
Маці дачакалася сына

У Віцебску, дзе яго так чакалі, Павал Севярынец прабыў усяго некалькі гадзін – да бліжэйшага менскага цягніка. Заўтра ён зьбіраецца даць прэсавую канфэрэнцыю і сустрэцца з Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць пэрспэктывы будучага Кангрэсу дэмакратычных сіл.

Павал Севярынец пасьля вызваленьня
Павал Севярынец, Кастусь Севярынец і госьці: вячэра перад ад’ездам
XS
SM
MD
LG