Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: архівы камуністычных спэцслужбаў адкрыюць цалкам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы будуць цалкам адкрытыя архівы камуністычных спэцслужбаў – пра гэта заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны Яраслаў Качынські.

Дагэтуль кіруючая ў Польшчы партыя “Права і справядлівасьць” выказвалася супраць поўнага адкрыцьця архіваў часоў ПНР, бо ў гэтых матэрыялах могуць знаходзіцца “зьвесткі асабістага характару”, якія маглі б пакрыўдзіць людзей, ніяк з працэсам люстрацыі не зьвязаных.

Аднак пасьля таго, як Канстытуцыйны суд прызнаў, што новы “Закон аб люстрацыі” часткова не адпавядае Канстытуцыі, “Права і справядлівасьць” зьмяніла меркаваньне.

“Калі толькі такое выйсьце з сытуацыі мае падтрымку, а Канстытуцыйны суд заняў вельмі радыкальную пазыцыю, дык трэба гэтай дарогай пайсьці”, – заявіў лідэр партыі, прэм’ер-міністар Яраслаў Качынські.
Я.Качыньскі: “Архівы трэба адкрыць такім чынам, каб там маглі працаваць гісторыкі, іначай люстрацыю правядуць сродкі масавай інфармацыі”.
Паводле ягоных словаў, “архівы трэба адкрыць такім чынам, каб там маглі працаваць гісторыкі”, бо “іначай люстрацыю правядуць сродкі масавай інфармацыі”, якія будуць цікавіцца найперш знанымі асобамі.

Дагэтуль у Польшчы люстрацыйныя заявы, дзе трэба было напісаць, супрацоўнічала дадзеная асоба са спэцслужбамі ці не, павінны былі падаваць перадусім дэпутаты, высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе большасьць акцыяў мае дзяржава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG