Брытанскія сьледчыя завяршылі шматмесячнае расьсьледаваньне забойства былога афіцэра ФСБ Расеі Аляксандра Літвіненкі. Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Лёндане кіраўнік Каралеўскай пракурорскай службы Вялікай Брытаніі Кен Макдоналд заявіў, што сьледчыя маюць дастаткова фактаў, каб выставіць абвінавачваньне Андрэю Лугавому ў наўмысным забойстве.
Літвіненка памёр у лёнданскім шпіталі 23 лістапада летась ад атручваньня рэдкім радыёактыўным рэчывам “палёній-210”. 1 лістапада, у той дзень, калі ён адчуў сябе хворым, Літвіненка піў гарбату з Лугавым і яшчэ адным сваім былым калегам з расейскіх спэцслужбаў Дзьмітрыем Коўтунам у лёнданскім гатэлі “Міленіюм”, дзе пазьней тэсты выявілі радыёактыўнае выпраменьваньне.
І Лугавой, і Коўтун, якія жывуць у Расеі, адмаўляюць сваю віну.
Лёндан чакае ад Масквы “поўнага супрацоўніцтва” ў справе выдачы Лугавога
Кен Макдоналд заявіў сёньня, што Брытанія будзе дамагацца выдачы Лугавога Вялікай Брытаніі:
Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Маргарэт Бэкет са свайго боку заявіла, што Лёндан чакае ад Масквы “поўнага супрацоўніцтва” ў справе выдачы Лугавога брытанскаму правасудзьдзю.
43-гадовы Літвіненка быў бязьлітасным крытыкам расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, якога ён у перадсьмяротнай заяве абвінаваціў у сваім забойстве. Масква адхіліла абвінавачваньне як сьмяхотнае.
Расея і Брытанія ня маюць дамовы аб экстрадыцыі
Канцылярыя расейскага генэральнага пракурора ўжо заявіла, што Расея ня будзе выдаваць Вялікай Брытаніі ніякіх падазраваных. Расея і Вялікая Брытанія ня маюць дамовы аб экстрадыцыі, і расейская канстытуцыя не прадугледжвае выдачы яе грамадзянаў.
Сёньняшняя заява брытанскай пракуратуры, відавочна, зробіць больш напружанымі дыпляматычныя стасункі паміж Масквой і Лёнданам. Расея раззлаваная адмовай Брытаніі выдаць расейскага алігарха і крамлёўскага крытыка Барыса Беразоўскага, а таксама Ахмеда Закаева – галоўнага прадстаўніка незалежніцкага кіраўніцтва Чачэніі. Абодва яны былі блізкімі зь Літвіненкам.
Гл. таксама:
Беразоўскі падазрае Лугавога ў датычнасьці да сьмерці Літвіненкі 6.02.2007 Новыя вэрсіі забойства Літвіненкі 24.01.2007
Літвіненка памёр у лёнданскім шпіталі 23 лістапада летась ад атручваньня рэдкім радыёактыўным рэчывам “палёній-210”. 1 лістапада, у той дзень, калі ён адчуў сябе хворым, Літвіненка піў гарбату з Лугавым і яшчэ адным сваім былым калегам з расейскіх спэцслужбаў Дзьмітрыем Коўтунам у лёнданскім гатэлі “Міленіюм”, дзе пазьней тэсты выявілі радыёактыўнае выпраменьваньне.
І Лугавой, і Коўтун, якія жывуць у Расеі, адмаўляюць сваю віну.
Лёндан чакае ад Масквы “поўнага супрацоўніцтва” ў справе выдачы Лугавога
Кен Макдоналд заявіў сёньня, што Брытанія будзе дамагацца выдачы Лугавога Вялікай Брытаніі:
К.Макдоналд: “Я загадаў юрыстам неадкладна зрабіць неабходныя захады... каб ён (Лугавы) як мага хутчэй адказаў перад судом у Лёндане за гэтае надзвычай цяжкое злачынства”.
“Я загадаў юрыстам неадкладна зрабіць неабходныя захады для экстрадыцыі Андрэя Лугавога з Расеі ў Вялікую Брытанію, каб тут яму было выстаўленае абвінавачваньне ў забойстве і каб ён як мага хутчэй адказаў перад судом у Лёндане за гэтае надзвычай цяжкое злачынства”.Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Маргарэт Бэкет са свайго боку заявіла, што Лёндан чакае ад Масквы “поўнага супрацоўніцтва” ў справе выдачы Лугавога брытанскаму правасудзьдзю.