Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялейскім раёне ўшанавалі памяць ахвяраў сталініскіх рэпрэсій


Ганна Соўсь, Менск 20 траўня ў Вялейцы і ў раёне Вялейскага вадасховішча адбылася акцыя памяці вязьняў Вялейскай турмы, якія былі расстраляныя ў чэрвені 1941 году. Як паведаміў Радыё Свабода сустаршыня Аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў гісторык Ігар Кузьняцоў, гэта акцыя ўжо стала традыцыйнай і праводзіцца штогод.

Сёлета ў ёй узялі ўдзел каля сарака чалавек, у тым ліку прадстаўнікі грамадзкасьці Вялейкі, актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама сябры Аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У жалобных урачыстасьцях бралі ўдзел паэт Сяргей Законьнікаў, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімер Колас, сакратар аргкамітэту Уладзімер Раманоўскі ды іншыя.

Спачатку адбылася жалобная акцыя ля Каменя памяці ў раёне Вялейскага вадасховішча. Пасьля невялічкага мітынгу грамадзкасьць ушанавала памяць ахвяраў сталінізму хвілінай маўчаньня. Сьвятар Леанід Акаловіч прачытаў памінальную малітву.

Потым на могілках, дзе ўсталяваны памятны знак расстраляным 24 чэрвеня ў двары Вялейскай турмы (каля тысячы чалавек), актывісты запалілі памінальныя сьвечкі . Далей прадстаўнікі аргкамітэту сустрэліся зь мясцовай грамадзкасьцю ў рамках Году памяці, прысьвечанага 70-годзьдзю трагічнага 1937 году – піку сталінскіх рэпрэсій.

Як паведаміў “Свабодзе” Ігар Кузьняцоў, 29 траўня ў рамках Году памяці адбудзецца ўшанаваньне памяці ахвяраў рэпрэсій у Курапатах, Лошыцы, парку Чалюскінцаў і Трасьцянцы. Акцыі памяці пройдуць таксама ў Баранавічах, Вялейцы, Барысаве, Бабруйску і ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

• Зварот Грамадзкага аргкамітэту ў справе ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG