Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Юрасём Зяньковічам перанесены


Любоў Лунёва, Менск Суд над адным з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” Юрасём Зяньковічам перанесены на нявызначаны тэрмін.

Зяньковіч сёньня мусіў прыйсьці ў Савецкі раённы суд Менску, каб судзьдзя Аксана Ралява закончыла разгляд распачатай учора адміністрацыйнай справы. Зяньковіча як заяўніка “Чарнобыльскага шляху” абвінавачваюць у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Учора судзьдзя заслухала паказаньні ўсіх сьведкаў – з боку міліцыі і з боку Зяньковіча -- і абвясьціла перапынак да 18 траўня.

Сёньня Юрась Зяньковіч у суд не зьявіўся, бо адчуў сябе кепска. Ён паведаміў Радыё Свабода, што мае бальнічны ліст па 21 траўня.

21 траўня таксама мае адбыцца працяг суду ў справе яшчэ адной заяўніцы “Чарнобыльскага шляху” актывісткі АГП Валянціны Палевіковай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG