Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану наведае Менск


Уладзімер Глод, Менск Верагодная дата візыту — 21—22 траўня. На просьбу Радыё Свабода ўдакладніць тэрмін прыбыцьця Махмуда Ахмадзінэжада ў амбасадзе Ірану ў Беларусі адказалі, што яшчэ чакаюць пацьверджаньня зь Міністэрства замежных справаў сваёй краіны.

У амбасадзе таксама паведамілі, што заўтра ў Менск прылятае прэсавы аташэ прэзыдэнта Ірану, які й давядзе да мэдыяў больш падрабязную інфармацыю.

Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі на нашае пытаньне аб дне прылёту ў Беларусь прэзыдэнта Ірану сказаў:

“Я ўпэўнена адкажу на гэта пытаньне толькі заўтра”.

Да гэтага візыту бакі маюць намер падрыхтаваць некалькі пагадненьняў дзеля разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў эканамічнай.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведваў Іран у сьнежні 2003 году і ў лістападзе 2006 году.

А ў верасьні 2004 году адбыўся афіцыйны візыт у Беларусь тагачаснага прэзыдэнта Ірану Махамада Хатамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG