Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У КДБ ёсьць людзі, якія разумеюць неадпаведнасьць таго, што робіцца, таму, што трэба рабіць”


Радыё Свабода, Менск 17 траўня ад 9:00 да 10:00 са слухачамі Свабоды размаўляў падпалкоўнік запасу КДБ Валеры Костка.

Ён мае чатыры вышэйшыя адукацыі. Пасьля заканчэньня вайсковай акадэміі імя Дзяржынскага служыў у ракетных войсках. Затым закончыў яшчэ дзьве навучальныя ўстановы, у галіне контравыведкі й замежнай выведкі. На юрфак БДУ паступіў пасьля таго, як атрымаў ад дэпутатаў 12 скліканьня прапанову далучыцца да выпрацоўкі канцэпцыі рэфармаваньня КДБ. Тэма дыплёмнай працы – “Кіраўніцтва ў галіне нацыянальнай бясьпекі”. Ведае мову пушту.

У 1993 годзе за дэмакратычныя погляды вымушаны быў звольніцца. З тае пары працаваў поруч з Генадзем Карпенкам: кіраўніком справаў Маладэчанскага гарвыканкаму, памочнікам намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету.

Усе гады пасьля сьмерці Генадзя Карпенкі займаецца пчалярствам у Смалявіцкім раёне.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (3,4 Mb).

Адказ на эсэмэску: “Што вы скажаце пра нібыта рознага роду выкрыцьці, якія зьяўляюцца ў інтэрнэце за подпісам ананімных сумленных супрацоўнікаў КДБ? Калі гэта шчыра, а калі – хітрая дэза, своеасаблівая піяр-кампанія спэцслужбаў?”

Костка: “Я чытаў. І, дарэчы, шмат якая інфармацыя пацьверджвалася гэтымі выступленьнямі. Можа быць і дэза, а можа быць і ня дэза... Тут адназначна адказаць нельга. Я думаю, што сярод супрацоўнікаў КДБ ёсьць людзі, патрыёты, якія разумеюць неадпаведнасьць таго, што робіцца, таму, што трэба рабіць...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 18 траўня.
XS
SM
MD
LG