Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Валеры Костка


Радыё Свабода У чацьвер, 17 траўня, ад 09.00 да 10.00 гадзін са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць Валеры Костка.

Ён падпалкоўнік запасу КДБ. Мае чатыры вышэйшыя адукацыі. Пасьля заканчэньня вайсковай акадэміі імя Дзяржынскага служыў у ракетных войсках. Затым закончыў яшчэ дзьве навучальныя ўстановы, у галіне контравыведкі і замежнай выведкі. На юрфак БДУ паступіў пасьля таго, як атрымаў ад дэпутатаў 12 скліканьня прапанову далучыцца да выпрацоўкі канцэпцыі рэфармаваньня КДБ. Тэма дыплёмнай працы – “Кіраўніцтва ў галіне нацыянальнай бясьпекі”. Ведае мову пушту.

У 1993 годзе за дэмакратычныя погляды вымушаны быў звольніцца. З тае пары працаваў поруч з Генадзем Карпенкам: кіраўніком справаў Маладзечанскага гарвыканкаму, памочнікам намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету.

Усе гады пасьля сьмерці Генадзя Карпенкі займаецца пчалярствам у Смалявіцкім раёне.

Вось што думае Валеры Костка аб праблеме люстрацыі:

“Пытаньне люстрацыі – не эмацыйнае. Яно павінна ісьці ад розуму. Кожны павінен думаць і ведаць, што адбудзецца, калі раптам ягоны брат, жонка ці сястра ці нехта яшчэ са сваякоў апынецца сакрэтным супрацоўнікам спэцслужбы. Гэта, канечне, вельмі вялікае пытаньне. Гэта палітычнае пытаньне...”

Пытаньні Валер''ю Костку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на "Свабоду" свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас з Валер''ем Косткам.
XS
SM
MD
LG