Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захад і Расея шукаюць паразуменьня


Вячаслаў Ракіцкі, Прага Cёньня ў Маскве адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалізай Райс. Сёньня ж Пуцін сустракаецца зь міністрам замежных справаў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Перамовы адбыліся ў час пахаладаньня ў стасунках паміж Захадам і Расеяй.

Напярэдадні сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Кандаліза Райс старалася паказаць, што няма істотных супярэчнасьцяў паміж Расеяй і Захадам і тым болей ніякай новай халоднай вайны. Аднак учора яна сказала, што эмацыйныя выказваньні расейскіх кіраўнікоў не былі канструктыўнымі.

Апошнім часам шэраг расейскіх чыноўнікаў, улучна з Уладзімірам Пуціным, даволі крытычна выказваліся пра Захад. А заявы Пуціна на мінулым тыдні назіральнікі нават інтэрпрэтавалі як параўнаньне сучаснай палітыкі ЗША з палітыкай Трэцяга Рэйху. Крэмль адразу ж заявіў, што Пуцін не зьбіраўся рабіць такое параўнаньне.

Гэта – рыторыка. Але існуе сапраўды шмат праблемаў, погляды на якія ў Вашынгтона і Масквы розныя. Перадусім гэта пляны ЗША адносна разьмяшчэньня элемэнтаў супрацьракетнай сыстэмы ў Польшчы і Чэхіі, а таксама пытаньне пра наданьне Косава частковай незалежнасьці ад Сэрбіі.

Ня лепей выглядаюць і дачыненьні Расеі з Эўрапейскім Зьвязам напярэдадні саміту, які мае адбыцца 18 траўня. Міністар замежных справаў Нямеччыны, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, Франк-Вальтэр Штайнмаер таксама прыляцеў у Маскву, каб паспрабаваць зьменшыць гэтую напружанасьць. Новая дамова аб партнэрстве паміж Эўразьвязам і Расеяй так і не заключаная, бо Польшча заблякавала перамовы ў гэтым пытаньні ў адказ на забарону імпарту польскага мяса.

Учора міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі ўзгаднялі свае пазыцыі напярэдадні саміту. Пасьля нарады нямецкі міністар Штайнмаер сказаў, што сустрэча на вышэйшым узроўні, напэўна, будзе цяжкай:

“Ці пара зараз для эўрапейска-расейскага саміту? Я вельмі шчасьлівы, што ніхто зь міністраў не прапанаваў адмяніць сустрэчу. Асабіста я прытрымліваюся думкі, што нам перамовы найперш патрэбны ў найбольш цяжкія часы”.

Аднак Масква дае зразумець, што ў яе няма настрою ісьці на кампраміс. Сёньня пра гэта ў прыватнасьці сказаў прадстаўнік Пуціна ў у пытаньнях разьвіцьця стасункаў з Эўразьвязам Сяргей Ястржэмбскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG