“Перамагае канцэпцыя, што не патрэбны старшыня, які адказны за ўсё, а ёсьць калектыўная форма кіраваньня – як самая эфэктыўная форма безуладзьдзя. Сямібаяршчыну прыдумалі не беларускія апазыцыянэры, і яна ніколі не дае плёну. Я лічу, што сыстэмная беларуская апазыцыя знайшла зручную форму дэманстрацыі адзінства. Але гэта ніяк не пагражае рэжыму”.
Сябра Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Віктар Карняенка – у сувязі з рашэньнем аб пераходзе кіраўніцтва аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі ад адной асобы да сустаршыняў.