Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк: "У грамадзтве ўзмацняецца антыбеларуская палітыка"


Радыё Свабода У Менску адбыўся чарговы сойм Беларускага народнага фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка.

Зянон Пазьняк заявіў, што цяпер у беларускім грамадзтве “ўзмацняецца антыбеларуская палітыка”:

“Здавалася б, пасьля нафта-газавага канфлікту з Масквой і філіпікаў супраць Пуціна рэжым мусіў бы ўнесьці нейкія карэктывы ва ўнутраную палітыку на карысьць нацыі. Нічога падобнага, якраз з дакладнасьцю да наадварот.

Рэзка ўзмацніўся перасьлед беларускай школьнай і навучэнскай моладзі за беларускую мову і беларускія погляды, выявілася, што ў школах існуе сыстэма сэксотаў сярод настаўнікаў, якія адсочваюць ідэёвых беларусаў і даносяць на вучняў у КГБ.

Маладых людзей цяпер арыштоўваюць за нацыянальныя патрыятычныя погляды, рыхтуюць суды пад выглядам “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”.

"Дабіваюць найважнейшую сфэру нацыянальнага жыцьця – вялікую беларускую літаратуру і арганізацыю пісьменьнікаў.

У гэтым годзе быў ліквідаваны і забаронены Літфонд – важная і апошняя структура, якая трымала пісьменьнікаў. Пазбаўляюць памяшканьняў апошнія беларускія арганізацыі (ТБМ, “Бацькаўшчына” і інш.).

У тры разы падвысілі аплату за творчыя майстэрні беларускім мастакам. А гэта значыць, што большая частка зь іх ужо ня зможа займацца творчасьцю.

Наступ на ўсё беларускае актывізаваўся асабліва за апошняга паўгоду, і мы бачым, што ён мае ня толькі сыстэмны характар як выяўленьне агульнай антыбеларускай стратэгіі, але разьвіваецца таксама па макрашляхах, гаворачы іхнай расейскай тэрміналёгіяй, – “даходзіць да кожнага чалавека”, – заявіў у сваім выступе Зянон Пазьняк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG