Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастоўскага актывіста абшукалі на Гарадзенскім чыгуначным вакзале


Сяргей Астраўцоў, Горадня Алесь Зарэмбюк вярнуўся ў нядзелю ўвечары з Польшчы. Калі ён ехаў цягніком ад мяжы да Горадні, памежнік забраў у яго пашпарт і сказаў, што яго спраўдзяць на вакзале.

Калі цягнік прыбыў у Горадню, мытнікі правялі асабісты догляд актывіста, іх цікавіла друкаваная прадукцыя і электронныя носьбіты інфармацыі. Яму патлумачылі, што ён знаходзіцца ў “адпаведных сьпісах”, і цяпер яго заўжды будуць правяраць, калі ён будзе выяжджаць ці вяртацца з-за мяжы. Праз гадзіну - у 19.30 - затрыманага адпусьцілі.

Алесь Зарэмбюк зьбіраецца напісаць скаргі ў памежную і мытную службы з патрабаваньнем, каб яму патлумачылі: на якой канкрэтна падставе яго ўнесьлі ў нейкія сьпісы і цяпер штораз абшукваюць.

12 траўня мастоўскі актывіст ехаў у Польшчу праз КПП “Брузгі”, дзе яго абшукалі, пратрымаўшы тры гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG