Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзеншчына: дзіця стала ахвярай навальніцы, выкліканай цыклёнам


Паводле БелаПАН Атлянтычны цыклён, які праходзіў праз тэрыторыю Беларусі ў мінулыя суткі, прынёс з сабой штармавы вецер і навальніцы, адна зь якіх стала прычынай сьмерці дзіцяці. Як паведамляе БелаПАН, у вёсцы Тур’я Шчучынскага раёну ўвечары 11 траўня ад маланкі загінула дзіця 1993 году нараджэньня. Яшчэ адно дзіця было шпіталізавана.

Усяго траўмы атрымалі пяць чалавек, тры зь іх у Берасьці, рэшта – у Гарадзенскай вобласьці.

Ад цыклёну пацярпелі Берасьцейская, Гарадзенская, Менская і Гомельская вобласьці. 289 населеных пунктаў засталіся без электрычнасьці, 169 жылых дамоў былі пашкоджаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG