Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабода ў Горадні” — выйшаў першы нумар


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні зьбіраліся актывісты кампаніі “Выратуем Горадню”. Яны абмеркавалі тое, як адбываецца падрыхтоўка да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму. Актывісты мяркуюць прапанаваць гараджанам два праблемныя пытаньні: разбурэньні падчас рэканструкцыі гістарычнай забудовы і перагружанасьць гарадзкога цэнтру транспартам.

Удзельнікі нарады атрымалі першы нумар газэты “Свабода ў Горадні”, пазначаны адзінаццатым траўня. У ім паведамляецца пра падзеі вакол змаганьня за старыя гарадзенскія будынкі, надрукаваны адкрыты ліст з заклікам спыніць разбурэньні, які накіраваў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч да старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі.





На здымках: Павал Мажэйка расказвае аб тым, што ўдалося зацікавіць праблемамі Старой Горадні некаторыя мас-мэдыі; першы нумар газэты “Свабода ў Горадні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG