Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Лічба дня: 65 517 вэтэранаў вайны жывуць у Беларусі</B>


Радыё Свабода 65 517 чалавек – столькі вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны жывуць у Беларусі. Такую лічбу падае Міністэрства працы паводле стану на 1 красавіка 2007 году.

Яшчэ 55 845 чалавек – былыя вязьні нацысцкіх канцлягераў і турмаў. Прыкладна 7 тысяч чалавек зьяўляюцца членамі сем’яў палеглых на вайне салдатаў і партызанаў, і паўтары тысячы чалавек – інвалідамі зь дзяцінства з прычыны раненьняў і кантузіяў, атрыманых у часе баявых дзеяньняў у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Паводле закону “Аб вэтэранах”, да вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны адносяцца асобы, якія “бралі ўдзел у баявых дзеяньнях для абароны Айчыны ці ў забесьпячэньні вайсковых частак дзейнай арміі ў раёне баявых дзеяньняў, а таксама асобы, узнагароджаныя ордэнамі і мэдалямі СССР за самаахвярную працу і вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Да вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны заканадаўства адносіць, у прыватнасьці, партызанаў і падпольшыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG