Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Пуцін: "Як у часе Трэцяга Райху – тыя самыя прэтэнзіі на выключнасьць"


Радыё Свабода Падчас сёньняшняга параду ў Маскве, прысьвечанага Дню Перамогі, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў пра наяўнасьць пагрозаў, якія могуць спарадзіць новую вайну.

Сярод іншага прэзыдэнт Пуцін сказаў:

“Прычыны любой вайны трэба перш за ўсё шукаць у памылках і праліках мірнага часу. Іх карані – у ідэалёгіі канфрантацыі і экстрэмізму.Тым больш што і ў нашы дні такіх пагрозаў ня робіцца менш, яны толькі трансфармуюцца, мяняюць сваё аблічча. І ў гэтых новых пагрозах, як у часе Трэцяга Райху – усё тое самае грэбаваньне чалавечым жыцьцём, тыя самыя прэтэнзіі на ўсясьветную выключнасьць і дыктат”.

Не называючы наўпрост Эстонію, ён скрытыкаваў перанос помніка савецкаму воіну-возвольніку ў Таліне, які адбыўся два тыдні таму:

“Тыя, хто сёньня спрабуе прынізіць гэты бясцэнны досьвед, хто апаганьвае помнікі герояў вайны, зьневажаюць уласны народ, сеюць нязгоду і новы недавер паміж дзяржавамі і людзьмі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG