Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 41 900 чалавек больш ў Беларусі памерла, чым нарадзілася летась


Радыё Свабода Упершыню колькасьць памерлых перавысіла ў Беларусі колькасьць народжаных у 1993 годзе і з таго часу гэтая тэндэнцыя захоўвалася штогод.

На пачатак 2007 году колькасьць жыхароў Беларусі складала 9 мільёнаў 714 тысяч чалавек. Паводле віцэ-прэм’ера Беларусі Аляксандра Касінца, пры захаваньні цяперашніх узроўняў нараджальнасьці і сьмяротнасьці колькасьць беларускага насельніцтва ў 2020 годзе складзе 8 мільёнаў 800 тысяч чалавек, пры гэтым колькасьць пэнсіянэраў складзе 2 мільёны 300 тысяч чалавек і ўдвая перавысіць колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 15 гадоў.

Гэтыя лічбы Аляксандар Касінец прывёў у інтэрвію дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG