Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Dziennik": Лукашэнка цьвёрда падтрымлівае Расею і яе вэрсію гісторыі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польcкая газэта “Дзеньнік” ("Dziennik") піша, што адкрыцьцё ў Беларусі помніка маршалу Жукаву, гэта “ні што іншае, як вернападданьніцкі жэст рэжыму Лукашэнкі ў бок Расеі, якой кіруе Уладзімір Пуцін”.

“Дзеньнік” піша, што адкрыцьцё помніка маршалу Жукаву ў Менску адбылося ў часе, калі “маленькая Эстонія вымушаная адбіваць чарговыя атакі свайго моцнага суседа”.

“Лукашэнка, відавочна, хоча паказаць, што ён цьвёрда падтрымлівае Расею і яе савецкую вэрсію гісторыі, а таскама палітыку націску на сувэрэнную дзяржаву”, - падкрэсьлівае газэта.

“Дзеньнік” цытуе словы мінсітра аброны Беларусі Леаніда Мальцава падчас урачыстасьцяў, зьвязаных з адкрыцьцём помніка ды адзначае, што “гэты міністар хіба забыўся, які народ павінен прадстаўляць, бо ён жа міністар у беларускім, а не расейскім урадзе”.

Газэта нагадвае заслугі маршала Жукава падчас другой усясьветнай вайны, але адначасова адзначае, што менавіта ён прыняў рашэньне ўжыць танкі супраць паўстанцаў у Будапэшце і адказвае за здушэньне паўстаньня ў 1956 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG