Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: Беларусь ня вартая ўключэньня ў Раду ААН


Радыё Свабода Праваабарончыя арганізацыі UN Watch і Freedom House заявілі, што чатыры з 15 кандыдатаў на 14 месцаў у Радзе ААН па правах чалавека – Ангола, Беларусь, Эгіпэт і Катар – ня вартыя ўключэньня ў гэтую структуру, бо самі ёсьць аўтарытарнымі рэжымамі, якія падаўляюць чалавечыя свабоды.

Паводле праваабаронцаў, уключэньне гэтых краін ў склад Рады “кідае цень” на разумнасьць існаваньня арганізацыі.

Як гаворыцца ў сумеснай заяве UN Watch і Freedom House, таксама ўсяго толькі чатыры краіны з 15-ці прэтэндэнтаў дастойныя месца ў Радзе – Данія, Італія, Нідэрлянды і Славенія.

Прысутнасьць ў ёй яшчэ сямі краінаў – Балівіі, Індыі, Інданэзіі, Мадагаскара, Нікарагуа, Філіпінаў і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі – “сумнеўная”.

Рада ААН па правах чалавека замяніла летась Камісію ААН па правах чалавека з прапановы тагачаснага генэральнага сакратара ААН Кофі Анана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG