Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражаньне шэнгенскіх візаў – “аплявуха для чарнобыльцаў”


Радыё Свабода Сябры дабрачыннай арганізацыі “Чарнобыльская дапамога дзецям з Гомельшчыны” зь нямецкага Габітцхайму лічаць, што падвышэньне коштаў шэнгенскіх візаў для беларусаў з 35 эўра да 60 ёсьць аплявухай для многіх чарнобыльскіх ахвяраў. У часе чарговага сходу арганізацыі, прысьвечанага летнім вакацыям беларускіх дзяцей, удзельнікі заклікалі іншыя нямецкія ініцыятывы накіраваць адмысловы ліст да кіраўніцтва Эўразьвязу.

Жыхары Габітцхайму ад пачатку 90-х стала запрашаюць да сябе на аздараўленьне юных беларусаў, традыцыйна аплачваюць ўсе выдаткі – ад мэдычнай страхоўкі да транспарту і ўтрыманьня. Паводле нямецкага боку, увядзеньне ЭЗ больш высокіх консульскіх збораў можа выклікаць фінансавыя праблемы ў арганізатараў, і ў выніку прывесьці да скарачэньня дзіцячых чарнобыльскіх праграмаў.

Сябры дабрачыннай арганізацыі рэзка крытыкуюць і працэдуру біямэтрычных візаў у дачыненьні да хворых дзяцей. “І без таго слабыя дзеці мусяць дадаткова ехаць у Менск, выстойваць шматгадзінныя чэргі перад амбасадай, нават начаваць у незнаёмым для іх горадзе”, – абураюцца ўдзельнікі сходу.

Сябры арганізацыі “Чарнобыльская дапамога для дзяцей з Гомельшчыны” настойваюць на больш гнуткіх падыходах кіраўніцтва ЭЗ, прынамсі, да ўдзельнікаў гуманітарных чарнобыльскіх праектаў.

Гл. таксама

• Латвія плянуе прапанаваць бясплатныя візы

• Францыя хоча падвысіць візы, Цэнтральная Эўропа супраць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG