Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылася моладзевая акцыя памяці Юр’я Захаранкі


Радыё Свабода, Менск На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбылася акцыя з нагоды восьмай гадавіны з дня зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юр’я Захаранкі.

14 маладых людзей з партрэтамі Захаранкі, а таксама беларускіх палітзьняволеных а палове восьмай гадзіны вечара сабраліся ля знаку нулявога кілямэтра.

Акцыя працягвалася каля 10 хвілін. Пасьля яе ўдзельнікі разышліся.

Паводле інфармацыі карэспандэнта агенцтва БелаПАН, пасьля акцыі на Кастрычніцкай плошчы частка яе ўдзельнікаў накіравалася да сквэру Янкі Купалы. Там да маладых людзей пад’ехалі дзьве машыны міліцыі, зь якіх выйшлі супрацоўнікі спэцназу. Спэцназаўцы забралі ва ўдзельнікаў памятнай акцыі партрэты. Ніхто ня быў затрыманы.

Гл. таксама • Былы сьледчы А.Воўчак: “Справа Захаранкі вядзецца фармальна” • 8 гадоў таму зьнік генэрал Юры Захаранка • Юры Захаранка: Чаму мы разышліся з прэзыдэнтам (архіўны запіс)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG