Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: БРСМ ладзіць мітынгі школьнікаў супраць пераносу помніка ў Таліне


Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі а 13-й гадзіне ля гарадзкой школы №2 адбыўся мітынг-пратэст супраць пераносу помніка савецкаму салдату ў Таліне. На мітынг вывелі больш як сто школьнікаў зь дзьвюх школаў.

Паведамляецца, што мітынг арганізаваны пры падтрымцы Навабеліцкай раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, аддзелаў адукацыі й моладзі адміністрацыі раёну.

За мітынгам назірала намесьніца кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёну Гомелю Ірына Даўгала.

Такіх мітынгаў-пратэсту супраць пераносу помніка з цэнтру сталіцы Эстоніі на вайсковыя могілкі плянуецца правесьці ў горадзе ня менш за дзясятак — прычым зусім ня там, дзе гарвыканкам дазваляе масавыя акцыі.

Паказальна, што мітынгі й пікеты, якія замаўляюць дэмакратычныя актывісты да чарнобыльскіх угодкаў, гарадзкія ўлады рэгулярна забараняюць. Сёлета, у прыватнасьці, гарвыканкам не дазволіў пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

• Эстонскае консульства ў Менску не працуе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG