Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – Францыя. Палітычныя і эканамічныя дачыненьні


Юры Дракахруст, Прага Дыпляматычныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі былі ўсталяваныя ў студзені 1992 году. У тым самым годзе адбыўся афіцыйны візыт у Францыю старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Візыт прэзыдэнта Лукашэнкі ў Францыю ў 1996 годзе, падчас якога адбыліся ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Шыракам, быў адзіным афіцыйным візытам цяперашняга кіраўніка Беларусі ў краіну Заходняй Эўропы за ўвесь час ягонага кіраваньня. Пасьля паездкі Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнцкая ўлада ў Беларусі павінна быць умацаваная на францускі ўзор.

У лістападзе 1996 году ў Беларусі адбыўся канстытуцыйны рэфэрэндум, які істотна ўмацаваў ўладу кіраўніка дзяржавы. Францыя не прызнала легітымнасьці Нацыянальнага сходу, сфармаванага паводле вынікаў гэтага рэфэрэндуму. Францускі бок таксама адмовіўся ўвесьці ў дзеяньне дамову аб узаемаразуменьні і супрацоўніцтве, падпісаную прэзыдэнтамі Лукашэнкам і Шыракам.

У 1998 годзе, падчас дыпляматычнага канфлікту, зьвязанага з высяленьнем паслоў краінаў Эўразьвязу і ЗША зь іх рэзыдэнцыяў у пасёлку “Дразды”, пасол Францыі, разам з калегамі з іншых краінаў ЭЗ і паслом ЗША, пакінуў Беларусь. Тады Парыж разглядаў магчымасьць поўнага разрыву дыпляматычных дачыненьняў зь Менскам.

У 1999 годзе дачыненьні былі нармалізаваныя, аднак палітычны дыялёг разьвіваўся ня надта інтэнсіўна.

У адрозьненьні ад палітычнай сфэры, эканамічныя стасункі дзьвюх краінаў пашыраліся даволі пасьпяхова. Аб’ём узаемнага гандлю павялічыўся з 85 мільёнаў даляраў у 1995 годзе да 473 мільёнаў даляраў летась.

Летась Францыя займала 11-е месца ў сьвеце сярод гандлёвых партнэраў Беларусі паводле агульнага таваразвароту і 6-е месца – паводле аб’ёмаў імпарту. Амаль усё апошняе дзесяцігодзьдзе Беларусь мела невялікае адмоўнае сальда ў гандлі з Францыяй, летась яно склала 68 мільёнаў даляраў.

Агульны аб’ём францускіх інвэстыцыяў у беларускую эканоміку за апошнія 5 гадоў склаў каля 6 мільёнаў даляраў, у Беларусі зарэгістраваныя 40 камэрцыйных прадпрыемстваў з удзелам францускага капіталу.

Сярод прыкладаў эканамічнага, а таксама культурнага ўзаемадзеяньня варта прагадаць крытыку Лукашэнкам рэклямы ў Менску. Паводле беларускага кіраўніка, у сталіцы на кожным скрыжаваньні віселі “францужанкі з замызганымі тварамі”.

• А.Мілінкевіч: Перамога Н.Сарказі вельмі важная для дэмакратычных сілаў Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG