Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы — за выбары адзінага лідэра на Кангрэсе


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні ў нядзелю адбылася абласная канфэрэнцыя дэлегатаў Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў, які заплянавана правесьці ў сталіцы 26-27 траўня. З 78 дэлегатаў у Горадню прыехалі 57. З 17 раёнаў вобласьці ня быў прадстаўлены толькі адзін Карэліцкі.

Дэлегаты абмеркавалі пытаньні, якія будуць прапанаваныя на разгляд Кангрэсу. Найбольшыя спрэчкі выклікала праблема лідэрства: ці галасаваць на будучым кангрэсе за адзінага лідэра ці кіраўніцтва аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі надалей будзе ажыцьцяўляцца калектыўна? Канфэрэнцыя вырашыла, што лідэра дэмсілаў павінны выбіраць дэлегаты Кангрэсу. За гэта прагаласавалі 29 чалавек, 26 былі супраць.

Апроч гэтага, удзельнікі абласной канфэрэнцыі прынялі заяву адносна рэканструкцыі ўладамі гістарычнай забудовы Горадні. Яны патрабуюць спыніць усе работы ў Старым горадзе і правесьці грунтоўныя навуковыя дасьледаваньні дзеля захаваньня і кансэрвацыі архітэктурнай спадчыны. Асобныя звароты будуць накіраваныя старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміру Саўчанку і ў пракуратуру.



На здымку: галасуюць удзельнікі гарадзенскай абласной канфэрэнцыі дэлегатаў Кангрэсу АДС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG