Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы працягваюцца акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна


Аляксей Дзікавікі, Варшава У Польшчы працягваюцца акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна – сёньня беларусы, якія жывуць у Варшаве накіравалі зварот у Вярхоўны суд Беларусі, у якім патрабуюць перагляду выраку ў справе экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта.

У звароце, які быў дасланы у Менск поштай, гаворыцца, што вырак у справе Аляксандра Казуліна “палітычна матываваны” і з’яўляецца “перасьледам за ягоны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі”, таму, паводле аўтараў, “перагляд крымінальнай справы супраць Казуліна будзе крокам, які дэанструе добрую волю цяперашніх уладаў”

Крыштон: “Скарга ў вярхоўны суд, іншыя звароты, акцыі, на маю думку, важныя, бо паказваюць грамадзтву, што ёсьць людзі, якім неабыякавая цяперашняя сытуацыя ў Беларусі”, - кажа ініцыятар акцыі Ігар Крыштон.

Ягоны калега Адольф Капелька разьлічвае на тое, што Аляксандар Казулін ведае пра шматлікія акцыі ў ягоную падтрымку і гэта даде яму сілаў.

Капелька: “Хтосьці павінен яму данесьці, што ёсьць людзі, якія думаюць пра яго”

Цяшам апошніх месяцаў у Польшчы адбылося некалькі буйных акцыяў з патрабаваньнем вызваліць Адляксандра Казуліна, сярод іншага збор подпісаў у гэтай справе ў інтэрнэце, звароты да амбасадаў краінаў Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG