Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адказных за камуністычныя рэпрэсіі пазбавяць прывілеяў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы пазбавяць прывілеяў людзей, “адказных за камуністычныя рэпрэсіі” – праект адпаведнага закону прадставіла кіруючая ў Польшчы партыя “Права і справядлівасьць”.

Паводле “Права і справядлівасьці”, у Польчшы надыйшоў час “канчаткова пазбавіцца ад посткамуністычнага балясту”. Сярод іншага, плянуецца скасаваць усе прывілеі былым супрацоўнікам камуністычных спэцслужбаў, “адказным за рэпрэсіі і злачынствы”.

“Ад публікацыі сьпісу супрацоўнікаў службы бясьпекі ПНР да забароны ім займаць пасады ў дзяржаўных установах – такія захады прадугоеджвае новы закон. Мы таксама маем намер абнізіць пэнсіі гэтым людзям да мінімальнага, паводле закону, узроўню”, - паведаміў лідэр парлямэнцкай фракцыі “Права і справядлівасьці” Марак Кухціньскі.

Паводле сэнатара Зьбігнева Рамашэўскага, цяпер пэнсія генэрала службы бясьпекі складае да 2,5 тысячаў даляраў. Калі закон будзе ухвалены – а для гэтага ў парлямэнце ёсьць патрэбная большасьць галасоў, такі чалавек будзе атрымліваць прыкладна 220 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG