Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Маторшоў-2007” болей за іншых - “кітайцаў” (фотарэпартаж)


Ігар Карней, Менск Сёньня ў менскім футбольным манэжы адкрылася спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”. Наведнікі цягнуліся перадусім да экзотыкі, прэзэнтаванай дэбютантамі, — іранскімі “Самандамі”, якія ўжо год зьбіраюцца ў Беларусі, і пакуль малавядомымі брэндамі аўтавытворцаў з Кітаю.

 Менск. Спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”  Менск. Спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”

Іранскія машыны фармальна хоць і прэтэндуюць на беларускую прапіску, але коштам пужаюць — 12 тысяч даляраў у базавай камплектацыі.

 Менск. Спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”  Менск. Спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”  Менск. Спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”

Кітайскія легкавікі ды пазадарожнікі экспанаваліся ня толькі на двух стэндах пад дахам манэжу, але і на вуліцы. Такія мадэлі хутка могуць пацясьніць зь Беларусі “Саманд” — беларускі ўрад разглядае магчымасьць зборкі “кітайцаў”.

 Менск. Спэцыялізаваная выстава “Маторшоў-2007”

Аматараў аўтамабільнай даўніны на “Маторшоў” найбольш уразіў адрэстаўраваны да непазнавальнасьці “ўазік” — галоўны сродак перасоўваньня калгасных старшыняў канца 1970-х.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG