Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральнае консульства Эстоніі накіравала ноту ў МЗС Беларусі


Алесь Дашчынскі, Менск Каля шасьцідзесяці сяброў БРСМ і актывістаў вэтэранскіх арганізацыяў сёньня зноў пікетавалі будынак генэральнага консульства Эстоніі ў Менску. Яны пратэстуюць супраць пераносу помніка савецкаму салдату ў Таліне.

Учора з-за пікетаваньня консульства не прымала дакумэнтаў на візы, бо дыпляматы не маглі выйсьці з будынку.

Паводле графіку працы, сёньня консульства таксама не прымала дакумэнтаў. Ці будзе яно працаваць у панядзелак, пакуль невядома.

Але, як сказалі ў генэральным консульстве, калі працягнецца пікетаваньне, то выдаваць візы будзе немагчыма.

Генэральнае консульства Эстоніі накіравала ноту беларускаму Міністэрству замежных справаў. У ёй гаворыцца, што эстонскі бок ня быў папярэджаны беларускімі ўладамі аб правядзеньні пікетаваньня. Акцыя была нечаканай. У консульстве сказалі, што толькі з мэдыяў даведаліся, што пікетаваньне працягнецца да 10 траўня.

Пакуль беларускае МЗС адказу на ноту не даслала.

Сёньня на месцы пікету каля генэральнага консульства Эстоніі былі міліцыянты. Аднак пікетоўцы, як сказалі ў консульстве, паводзілі сябе мірна, Аднак пры гэты яны выкрыквалі слова “Фашысты!”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG