Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўковіча будуць судзіць за першамайскую акцыю


Радыё Свабода У Менску затрыманы выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч. Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску склалі на яго адміністратыўны пратакол за парушэньне закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Пратакол будуць разглядаць у судзе Савецкага раёну. Ляўковічу пагражае арышт альбо штраф да 50 базавых велічынь

Пра затрыманьне Ляўковіча Свабодзе паведаміў Анатоль Сідарэвіч

“Анатоля Ляўковіча затрымалі невядомыя нам людзі, апранутыя ў чорную ўніформу. Яны, відаць, адсочвалі перамяшчэньня спадара Ляўковіча і спынілі яго ў двары партыйнага офіса блізу унівэрсама “Палесься” у Ленінскім раёне. На аўтамашыне “Аудзі” дзяржнумар 21-37АІ7 Анатоля Ляўковіча павезьлі ў невядомым накірунку”.

Паводле меркаваньня Анатоля Сідарэвіча, цікавасьць да партыйнага лідэра, магчыма, дэманструе КДБ.

“Пасьля акцыі 1-га траўня гэта было відавочна”, – падкрэсьлівае намесьнік старшыні БСДП “Грамада” Анатоль Сідарэвіч.

Глядзіце таксама:

Удзельнікі першамайскага мітынгу патрабавалі свабоды палітвязьням
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG