Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску плянуюць правесьці моладзевую акцыю супраць адмены льготаў


Альгерд Невяроўскі, Менск Адпаведную заяўку ў гарвыканкам падалі актывісты моладзевых і студэнцкіх арганізацыяў. Арганізатары гавораць, што акцыя будзе непалітычнай, і пройдзе пад лёзунгамі “Мы супраць адмены льготаў”, і “Мы ня хочам быць зайцамі”.

Лягатыпам акцыі будзе менавіта заяц – сымбаль безбілетнага праезду. У акцыі, якую плянуюць правесьці 20 траўня а 17 гадзіне на Бангалор, маюць выступіць музыкі.

У аргкамітэт па правядзеньні акцыі ўвайшлі прадстаўнікі пяці моладзевых арганізацыяў, у тым ліку “Маладога фронту”, “Моладзі БНФ”, “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, моладзевай камісіі Хэльсынскага камітэту, а таксама прадстаўнікі большасьці менскіх ВНУ.

Глядзіце таксама:

Студэнты зьбіраюць подпісы за захаваньне льгот на праезд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG