Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст ліквідуе Беллітфонд


Паводле nn.by Заўтра Вярхоўны суд вырашыць лёс «Беллітфонду». Сёньня, 3 траўня, адбылася судовае разьбіраньне паводле пазову Міністэрства юстыцыі без удзелу прадстаўнікоў фонду, якім суд адмовіў у хадайніцтве аб пераносе справы.

2 траўня кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі літаратурны фонд» атрымала афіцыйны ліст зь Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. Гэта была позва на судовае разьбіраньне грамадзянскай справы паводле пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беллітфонду.

Разьбіраньне было прызначанае на 3 траўня а 14:30. Як распавёў дырэктар ГА «Беллітфонд» Алесь Данільчык, кіраўніцтва арганізацыі даслала ў суд хадайніцтва з просьбай перанесьці разьбіраньне на больш позьні тэрмін.

“Мы апэлявалі да 143-га артыкулу Грамадзянска працэсуальнага кодэксу, які гарантуе бакам судовага разьбіраньня прадстаўленьне ў неабходнай колькасьці часу на падрыхтоўку да працэсу,” — патлумачыў сп. Данільчык.

Падрыхтавацца да судовага разьбіраньня цягам 24 гадзінаў (улічваючы начны час сутак) немагчыма, аднак суд адхіліў хадайніцтва фонду.

Разьбіраньне адбылася ў адсутнасьць упаўнаважанага прадстаўніка «Беллітфонду». Паводле словаў А. Данільчыка, на судзе тройчы зачыталі тэкст пазову Мінюсту — спачатку прадстаўнік гэтай арганізацыі, затым супрацоўнік пракуратуры, які пагадзіўся з прэтэнзіямі Мінюсту, а таксама судзьдзя Самалюк В.І.

Заўтра аб 11-й гадзіне будзе вынесены прысуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG