Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Няроўны: Бязь зьмены кіраўніцтва Беларусі свабоды друку тут ня будзе


Ганна Соўсь, Менск Сёньня – усясьветны дзень свабоды друку.Што трэба зрабіць, каб забясьпечыць свабоду друку ў Беларусі? На гэтае пытаньне Радыё Свабода адказваюць гарадзенскі журналіст, былы палітвязень і былы прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка, галоўны рэдактар крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргей Няроўны і галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч.

Мажэйка: “Перакананы, што свабоду друку сёньня ў Беларусі нельга гарантаваць ніякімі законамі, дэкрэтамі ці ўказамі. А атрымаць права на свабоду інфармацыі, я лічу, мы можам толькі дзякуючы вялікай колькасьці людзей, для якіх, хай сабе і крыўдная, але аб’ектыўнасьць, хай сабе крыўдная, але праўда, значна даражэйшая за салодкі псэўдапазытыў дзяржаўнай прапаганды.

І тут, я лічу, мы павінны спадзявацца толькі на асабістую пазыцыю кожнага. Нягледзячы на ціск з боку ўлады, нягледзячы на пагрозы, трэба выдаваць газэты, ствараць сайты, радыё, тэлебачаньне, выдаваць кнігі і нават улёткі, і быць гатовымі да абароны іх перад пагрозамі з боку дзяржавы”.

Няроўны: “Я лічу, што без зьмены кіраўніцтва Беларусі нічога, амаль нічога ня можа атрымацца. А калі будзе выкананы першы пункт, то трэба мяняць законы, якія гэтае кіраўніцтва выпрацоўвала і так старанна прымала.

Трэба яшчэ падвышаць і прававую культур насельніцтва, каб людзі разумелі каштоўнасьць свабодных СМІ і свабоды друку”.

Старыкевіч: “Для гэтага патрэбнае адно – каб улада не рабіла нічога, каб яна не перашкаджала. І свабода друку будзе забясьпечаная. Гэтага дастаткова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG