Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 2 траўня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць “Менскі маніфэст беларуска-расейскага яднаньня”, які стварылі ды апублікавалі сустаршыня Фонду сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва Леанід Сініцын і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч. “...на зямлі беларускай прыйшоў час ісьцінных прыхільнікаў яднаньня народаў. Час і нам узвысіць свой голас у абарону спрадвечнага адзінства, перакрыць шлях сілам разбурэньня й зласьлівасьці. З маленства мы памятаем прытчу пра тое, як лёгка ламаюцца пруткі паасобку, і якія яны моцныя ў адной вязанцы. З гісторыі вядома, якімі катастрофамі абарочваецца нават непрацяглая раздробленасьць. Разваліцца братэрства – абрынецца ўсё!” – гаворыцца ў маніфэсьце.

Удзельнікі форумаў рэагуюць на такую навіну наступным чынам:

“Такое адчуваньне, што вушы тырчаць зь меха з грашыма”.

“Доўга крамлёўскія фокусьнікі прытрымлівалі сваіх трусоў у капялюшы...”

“Добра, дапусьцім, што гэта – сур’ёзны крок. Тады для каго напісаны тэкст? Бо ж большага кактэйлю “сьлёзы-смаркачы” выявіць у публічнай палітыцы наўрад ці магчыма, чымся ў іхным маніфэсьце”.

“Пачынае праяўляцца той самы нафтагазавы крызыс. Не па факце падвышэньня коштаў, а па фінансавых рэзэрвах. Расейцы ведаюць нашую ўнутраную кухню лепей за гледачоў БТ, вось і пачынаюць артабстрэл своечасова. Дарэчы, у бюджэтнікаў сапраўды пачынаюцца вялікія праблемы, наколькі я ведаю. Грошай скарбнікі не даюць альбо даюць ледзь-ледзь”.

У суполцы Жывога Журналу by_politics абмяркоўваюць, дзе можна набыць эстонскія тавары, каб падтрымаць эканоміку гэтай краіны. R_a_t__k_i_n_g, які жыве ў Празе, піша: “Учора пасьля працы ўпершыню бачыў эстонскія шпроты. Звычайна іх купляю толькі да Новага году. Што яшчэ робяць у Эстоніі, ня ведаю. Але думаю, што эканоміка Эстоніі павінна пайсьці ўгору”.

an_t зь Менску дзеліцца сваёй інфармацыяй: “У “Суседзях” на Сурганава вы знойдзеце глазіраваныя сыркі “Карунас”, таксама там прадаваліся раней іншыя малочныя й кісламалочныя прадукты... у Менску ёсьць сьвечкі эстонскай вытворчасьці... Аднойчы бачыў нават эстонскае піва й напоі тартускага заводу”.

Сайт Трэці шляхаднавіў працу пасьля хакерскай атакі. Сярод новых публікацыяў зьявіўся артыкул Тэнгіза Гудавы "Эстонскі прэцэдэнт" “Я абсалютна перакананы, што ўсе помнікі савецкай эпохі трэба альбо дэмантаваць і перадаць іх Расеі (Харкаву, Прыднястроўю ці любому заказьніку), альбо пусьціць на шчабёнку, – піша аўтар артыкула. – Можна мець помнік у прыватным парадку, у сябе дома, у двары, у сьвіране альбо ў спэцыяльным музэі. Але не на сталічнай плошчы, не як аб’ект чучхэйскага пакланеньня. Гэта недарэчна да загінулых жаўнераў. Гэта недарэчы да будучыні”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG