Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкасьць зьвярнулася па дапамогу да БНФ


Уладзімер Глод, Менск Сёньня грамадзкае аб’яднаньне “БНФ Адраджэньне” абвесьціць праграму ўратаваньня архітэктурна-гістарычных каштоўнасьцяў Менску і Горадні. Яе сфармулявалі напярэдадні на спэцыяльным паседжаньні Сойму аб’яднаньня.

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка гаворыць, што захаваньне гістарычнай беларускай спадчыны разгледзелі на асобным паседжаньні. Гэта падкрэсьлівае значнасьць праблемы:

“Мы заслухалі Сяргея Мальчыка, які распавёў пра надзвычай трывожнае становішча з гістарычным цэнтрам Горадні. Бяздумная, антыбеларуская фактычна пазыцыя ўладаў, падтрыманая міністэрствам культуры, ды відавочны камэрцыйны інтарэс, могуць прывесьці да зьнішчэньня гэтай пэрліны нашай гісторыі, нашай архітэктуры.
В.Вячорка: “Бяздумная, антыбеларуская фактычна пазыцыя ўладаў...”
У сваю чаргу мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі даў дэталёвую інфармацыю пра становішча вакол кляштару Бэрнардырцаў у Менску. Цяперашняя антыкультурная ўлада мяркуе зрабіць тут гатэльны комплекс з басэйнамі, паркінгамі і гэтак далей”.

Гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі тлумачыць, чаму грамадзкасьць вымушаная зьвярнуцца да Руху “БНФ “Адраджэньне”:
С.Харэўскі: “Грамадзкія высілкі, якія былі зробленыя, не прыносяць плёну...”
“Сутнасьць пытаньня палягае на тым, што тыя грамадзкія высілкі, якія былі зробленыя, не прыносяць плёну. Ні кампанія падпісных лістоў (сабралі больш за дзесяць тысяч подпісаў), ні звароты архітэктараў ды гісторыкаў у пракуратуру і міністэрства культуры не даюць выніку. Працы працягваюцца, а лёс кляштару па-ранейшаму застаецца пад пытаньнем, што вельмі трывожыць грамадзкасьць.

Таму мы цяпер ужо зьвяртаемся да Руху БНФ, каб ужо ў нацыянальным маштабе ініцыяваць некаторыя захады: правядзеньне “круглых сталоў”, спэцыяльных канфэрэнцыяў. Таксама будзем патрабаваць правядзеньня грамадзкай незалежнай экспэртызы гэтага праекту. І патрабаваць праўду пра тое, што зьбіраюцца рабіць гарадзкія ўлады з гэтым унікальным аб’ектам”.

Спадар Вячорка спадзяецца на посьпех акцыі: “Мы прынялі комплекснае рашэньне ініцыяваць “круглыя сталы” грамадзкасьці для выпрацоўкі супольнай пазыцыі і юрыдычных ды актыўных дзеяньняў у абарону нашай спадчыны з тым, каб уладзе было непавадна такім чынам нішчыць падмуркі нашай нацыянальнай і эстэтычнай самасьвядомасьці”.

Гл. таксама

• Кляштар бэрнардынцаў будзе гатэлем?

• 5000 подпісаў сабрана за вяртаньне каталікам касьцёлу Сьвятога Язэпа
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG