Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – пасьля 22-й. Госьць – Сяргей Шупа


Радыё Свабода

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе журналіст і перакладчык Сяргей Шупа, які яшчэ ў савецкі час пераклаў на беларускую мову творы Джорджа Оруэла "1984" і "Фэрма". У "Начной чытанцы" прагучыць урывак з раману "1984".

У нашых досьледах мы пагутарым пра тое, колькі дывідэндаў беларусы атрымліваюць ад сваіх акцыяў, а ў нашым апытаньні жыхары Горадні скажуць, у які бізнэс яны гатовыя ўкласьці грошы.

Прагучыць рэпартаж з калгасу ў Капыльскім раёне, які ад савецкай пары захоўваў назоў "1 мая" і які якраз сёньня скончыў самастойнае існаваньне – гаспадарку далучылі да суседняй.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра магілёўскі гурт "Глюкі".

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" ў вёску Дайнава Валожынскага раёну, у перадачы "Беларусы за мяжой" аповед пра дапамогу Беларусі ад дыяспары пасьля Чарнобыльскай катастрофы, агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Вольнай студыі" – гутарка з гісторыкам Алесем Краўцэвічам пра энцыкляпэдыю “Вялікае Княства Літоўскае”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG