Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Які ён дыктатар?! Дыктатары ў нечым расходзяцца, але працуюць на людзей, на народ”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за 1 траўня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС- паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Сталы слухач: “Я ня ў курсе справы, але калі праўда тое, што перадалі па Вашым радыё, што міліцыянты СОБРУ, сьцярвятнікі ці корбуты білі рабят. І нават дзяўчынка пацярпела дзесяцігадовая, то трэба… Як кажуць, нават вош голым словам не заб’еш. Гэта ўсё трэба фіксаваць, фатаграфаваць, складаць акты. Потым, калі будзе суд над ім, гэта ўсё дакумэнтальна прыкладзецца. А суд будзе. Абавязкова. За гэтую агіду, таму што далей проста немагчыма такое цярпець. Таму трэба зьбіраць дакумэнты, усё будзе прадстаўлена тады, калі будзе трэба. Час прыйдзе. А пакуль тут банда зьверствуе. Паглядзіце на Ўкраіну. Дзесяткі тысяч, сотні тысяч людзей усё мітынгуюць, гавораць, стаяць, кожны сваё даказвае, і ніхто пальцам іх не кране. Не чапаюць! Я зьдзіўляюся, што не чапаюць. І трэба аддаць належнае таму ж Юшчанку і яго апанэнту, старшыні Саўміна. Вось гэта людзі, якія насамрэч прасякнутыя ўсьведамленьнем, разуменьнем, якія лічаць, што ў гэтым і ёсьць маленькі залог дэмакратыі, парастак дэмакратыі, які прабіваецца. А тут пра што гаворка?! Трэба ж разумець, хто стаіць над гэтым усім. Калгасьнік! Неадукаваны, ён сам пра гэта кажа, што не інтэлігент. Ён сам ня ведае, што за інтэлігентнасьцю стаіць адукаванасьць, розум”.

“Учора ў апошніх вестках паказалі твар, фізіяномію Лукашэнкі. І блізка так. Ён кажа: “Цяпер вы можаце жыць у дастатку. Жывяце ў дастатку, жывіце”. Дык вось наконт дастатку я хачу сказаць. Там, у эўрапейскіх краінах дарма далі яму мянушку “Дыктатар”. Не дыктатар ён, клоўн. Успомніце Мусаліні. Памятаеце, як той крыўляўся? Рукі складзе, галавой дзёрне. Нешта ўсё даказваў некаму. Так і тут. Які ён дыктатар?! Дыктатары ў нечым расходзяцца, але працуюць на людзей, на народ. Я і прыклады магу прывесьці. Гэта звычайны клоўн няшчасны. Чалавек недалёкі… Не дае нават працаваць Саўміну. А ім кажа: “Хочаце працуйце, а не, сыходзьце”. Няўжо ня знойдзецца ў нас прыстойны, сур’ёзны чалавек зь нейкай палітычнай партыі, які б змог павесьці людзей, вось так выкрываючы гэтыя жудасныя дзеяньні? Ці вось ён заяву зрабіў летась ці пазалетась, што пэнсіянэрам далі 5-10 тысяч, а ён кажа, што цяпер мы можам паехаць адпачыць, адкласьці. Я глядзеў на гэта з жахам. Трэба ж такое прыдумаць!”

Зіноўеў: “Грызлову трэба спачатку ехаць у Хімкі, даведацца, колькі даў сыну цесьляра Пуцін на будаўніцтва бізнэс– цэнтру на ваенных могілках у падмаскоўных Хімках”.

Міхаіл Леках,доктар, Рыга: “Добры дзень, паважанае спадарства. Я хачу закрануць шэраг пытаньняў. Першае, у многіх перадачах рэгулярна Вы расказваеце, што прыбалтыйскія краіны: Латвія, Эстонія – гэта прыклады дэмакратыі. І Вы вешаеце лапшыну неадукаваным ці мала адукаваным радыёслухачам. Вось Вам яны прадэманстравалі прыклад дэмакратыі. Вось, спадарства, якія там краіны. І ў мяне пытаньні. Чаму Вы неаб’ектыўна разглядаеце тыя працэсы, што там адбываюцца? І калі Вы мне не адкажаце ў сваіх перадачах, то я паспрабую гэта ўсё растлумачыць у цэнтральным беларускім друку. Нарэшце першая частка закончана. Я пакуль кладу слухаўку. Да пабачэньня”.

“Я працягваю. Другая частка. Я толькі што пачуў, што Ваш карэспандэнт Дзікавіцкі з Польшчы, з Варшавы паведаміў, што прэзыдэнт Польшчы Качыньскі падтрымаў брутальныя дзеяньні эстонскіх уладаў. І вось у мяне ўзьнікае пытаньне. Чаму Вы перадалі заявы кіраўнікоў толькі крымінальнай злачыннай дзяржавы? Польшча ж займае першае месца ў Эўразьвязе па крадзяжам і карупцыі. У мяне пытаньне: чаму Вы не перадалі заявы іншых краінаў? Напрыклад, Нямеччыны, францускага ўраду, скандынаўскіх краінаў? Яны ў мяне ляжаць на стале, дарэчы. То бок Вы зноў перадалі, мякка кажучы, паўпраўду. Вы выбралі заяву Качыньскага, якая Вам падыходзіць, а астатнія заявы Вы не перадалі. Вось, спадарства, узровень Вашай працы. Як наконт сумленнасьці і аб’ектыўнасьці? Мяне гэта, па праўдзе кажучы, зьдзіўляе. Вы дэманструеце непрафэсіяналізм. Вы ж кажаце пра тое, што Вы аб’ектыўныя. Дарэчы, я шмат цікавых рэчаў Вам распавёў. Але тое, што я кажу, Вы не перадаяце. Але вось тое, што мала адукаваныя людзі кажуць… Я іх паважаю. Але яны мала адукаваныя аб’ектыўна. Я ўсё Эўропу аб’ехаў і не аднойчы і ведаю, што да чаго. Але маю аб’ектыўную інфармацыю Вы не перадаяце. Вось, спадарства, Ваша праўда. Гэта паўпраўда, а па сутнасьці, хлусьня. Другая частка скончана. Да пабачэньня”.

“Я ня буду задаваць пытаньняў. Вы ўсё роўна на іх не адказваеце. Гэта тэлефанваньне адрасавана выключна асабіста спадару Валянціну Жданко. У мяне ёсьць запіс, калі Вы, паважаны спадар, цытавалі ліст адстаўнога вайскоўца з Рыгі, ня буду цяпер казаць яго прозьвішча, які казаў, што пасьля вайны выслалі з Эстоніі 200 тысяч чалавек. На жаль, гэта праўда. Але чаму іх выслалі? Адказваю. Гэта людзі, якія па локаць замазаныя у крыві нявінных ахвяраў. Яны вынішчылі, можна сказаць, поўнасьцю габрэйскую супольнасьць. Немцы ганарацца, што ніводнага габрэя ў Эстоніі не забілі. Далей, яны забівалі анты-фашыстаў, камуністаў, цыганаў, зладзейнічалі на прылеглых тэрыторыях – Калінінград – і гэтак далей. Выслалі катаў і падобную публіку. Вас падставіў Ваш слухач, які паказаў іх невінаватымі ахвярамі. Такіх жа некалькі соцень тысяч было і ў Латвіі, але яны пасьпелі зьбегчы, таму што войскі павольней рухаліся ў гэтым кірунку. А ў Эстонію яны прыйшлі нечакана. І каты, і фашысты не пасьпелі зьбегчы. Іх адправілі ў Сыбір. А Вы іх зрабілі невінаватымі ахвярамі. То бок Вас падставіў радыёслухач. Але ж вы агучылі без вывучэньня пытаньня. І людзі думаюць, якія бедныя эстонцы. Гэта ня каты. Дык вось, калі гэтая інфармацыя ня будзе выпраўлена і адкамэнтавана (а я Вам даслаў ліст на гэты конт заказны), я таксама вымушаны буду, паважны Валянцін, не пакінуць гэта пытаньне без увагу, паспрабую растлумачыць праз цэнтральны друк”.

Спадарыня: “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”. Мяне пачалі хамутаць, каб я не званіла на беларускую “Свабоду,” і давай туліць да сябе, юды. Але я сказала ўчора груба ім, я іх усе падыходу бачу, я сказала: “Не!”. Так і так, сказала груба на ўсіх, ня буду паўтараць. І мне хацелася б папрасіць Вас і ўсяго сьвету, каб у нас у Менску зьнялі расейскія помнікі. Дзяржынскага нядаўна яшчэ прывезьлі, таго, што Леніна падтрымліваў. Помнік страшны, брыдкі. А тут прывезьлі новы. Нам ён не патрэбны. І хочацца, каб Юшчанку і Цімашэнку не зьнялі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG