У натоўпе шмат сьцягоў розных партыяў, ёсьць таксама сьцягі Эўразьвязу і анархісцкія сьцягі, расьцяжкі са словамі “Свабоду Казуліну!”. Чуюцца лёзунгі супраць прэзыдэнцкага ўказу нумар 760, згодна зь якім ад 1 студзеня 2008 году індывідуальныя прадпрымальнікі могуць наймаць на працу толькі сваякоў.
Альгерд Невяроўскі, Менск На плошчу Бангалор прыйшло прыкладна паўтары тысячы удзельнікаў “маёўкі” апазыцыі. Яны сабраліся ля эстрады, да якой прымацаваны плякат з надпісам “1 траўня – дзень салідарнасьці працоўных”.