Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец пазбаўлены права выезду за мяжу


Паводле БелаПАН Як паведаміў аддзел грамадзянства і міграцыі Першамайскага РУУС Менску, такое рашэньне адносна апазыцыйнага палітыка прынятае на законнай падставе.

Паводле заканадаўства, выезд за мяжу можа быць часова абмежаваны, калі грамадзянін "ухіляецца ад выкананьня абавязаньняў, накладзеных на яго судом, – да выкананьня абавязаньняў ".

У лютым 2006 году Сяргей Скрабец быў абвінавачаны ў выманьваньні крэдыту ў дзяржавы. Вярхоўны суд прысудзіў яму два з паловай гады зьняволеньня і пастанавіў спагнаць зь Сяргея Скрабца каля паўтара мільярда рублёў. У лістападзе мінулага году ён быў вызвалены.

Палітык сьцьвярджае, што не ўхіляецца ад выкананьня абавязаньняў, накладзеных на яго судом, хаця і не прызнае судовага прысуду. Ён выплачвае грошы, маёмасьць у яго канфіскаваная.

Скрабец уладкаваўся на працу ў прыватнае прадпрыемства, працаваў месяц, у яго вылічылі частку заробку для пагашэньня спаганянай сумы.

Паводле Скрабца, потым яго звольнілі, бо дырэктару пачалі пагражаць закрыцьцём фірмы, калі палітык будзе там працаваць. “Таму цяпер я зноў шукаю працу," – гаворыць былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG