Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: старшыню гарадзкой суполкі Партыі БНФ арыштавалі на трое сутак


Радыё Свабода Пастанову пра арышт Уладзіслава Токарава вынесла судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Смалякова.Яна прызнала апазыцыянэра вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі, праведзенай у Віцебску ўчора, да ўгодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У часе імпрэзы, якая праходзіла на Усьпенскай горцы, Уладзіслаў Токараў трымаў разгорнуты бел-чырвон-белы сьцяг з чорнай стужкай. Паводле сьведкаў-міліцыянтаў, гэта прыцягвала залішнюю ўвагу мінакоў, і таму жалобную акцыю яны вырышылі кваліфікаваць як несанкцыянаванае пікетаваньне.

Трое ўдзельнікаў гэтай акцыі, у тым ліку і Ўладзіслаў Токараў, былі затрыманыя спэцназаўцамі. Пасьля разьбіральніцтва ў Кастрычніцкім райаддзеле затрыманых пакінулі на ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Такім чынам, Уладзіславу Токараву адны суткі арышту ўжо залічаныя, і цяпер ён выйдзе на волю ўвечары, 29-га красавіка. Віцебск: Уладзіслаў Токараў на акцыі 26 красавіка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG