Жанна Літвіна нарадзілася 30 жніўня 1954 году, скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала галоўным рэдактарам Галоўнай рэдакцыі вяшчаньня для моладзі Беларускага радыё (да 1994 г.), генэральным дырэктарам акцыянэрнага таварыства “БМ Інфарм”. З 1995 узначальвае Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ).
У інтэрвію “Свабодзе” Жанна Літвіна сказала: “Тая сытуацыя, якая існуе ў інфармацыйнай прасторы, не мяняецца ўжо цягам некалькіх гадоў, калі дзяржаўныя СМІ занятыя абслугоўваньнем улады, а недзяржаўныя перажываюць складаны пэрыяд. Існуе забарона на распаўсюд праз падпіску, праз продаж у кіёсках, забарона на друкаваньне для шэрагу выданьняў... Але трэба адзначыць, што мы бачым разьвіцьцё інтэрнэту, зьяўленьне новых сайтаў, прыход абсалютна новай генэрацыі маладых людзей, якія валодаюць новымі тэхналёгіямі і якія сябе прафэсійна пачуваюць у інтэрнэце. Пры гэтым БАЖ лічыць сябе абавязанай шмат што зрабіць для падвышэньня іх прафэсійнай адукацыі. Мы таксама спрыяем малатыражнаму друку, незарэгістраваным выданьням, якія бяруць на сябе шмат працы па распаўсюджваньні інфармацыі. А на будучыню мэта – гэта адлучэньне дзяржавы ад СМІ, дэманапалізацыя прэсы”.