Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскіх ліквідатараў не пусьцілі ў Палату прадстаўнікоў


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў адмовіліся прыняць да разгляду зварот удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тыя прасілі перагледзець законапраект, які скасоўвае льготы чарнобыльцам.

Зварот меўся перадаць дэпутатам старшыня аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Ваўчанін:

“Я сёньня прыехаў у Палату прадстаўнікоў, да дэпутатаў, зьвярнуўся да іх афіцыйна са Зваротам ад імя чатырохсот удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб яны разгледзелі законапраект з удзелам ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У гэтым звароце ўдзельнікі ліквідацыі просяць, каб не былі агулам прыбраныя ўсе нормы закону аб сацыяльнай абароне ліквідатараў.

Мяне далей холу не пусьцілі. Глядзяць, каб нехта зьверху дазволіў. Я хачу сказаць, што мы не палітычная арганізацыя, але калі нас будуць не пускаць далей холу, то мы будзем уважліва і пільна глядзець, як працуюць дзяржаўныя чыноўнікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG