Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Мажэйка сыходзіць з пасады прэсавага сакратара А.Мілінкевіча


Паводле Хартыі-97 Гарадзенскі журналіст Павал Мажэйка з 28 красавіка сыходзіць з пасады прэсавага сакратара старшыні Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Мажэйка стаў прэсавым сакратаром Мілінкевіча ўвосень 2005 году, калі таго абралі адзіным кандыдатам ад дэмсілаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі.

"Задачы, якія стаялі перада мной у лістападзе 2005 году, сталі меней актуальнымі. Сёньня іншая палітычная сытуацыя, якая патрабуе, на маю думку, новых асобаў. Гэта маё асабістае рашэньне, і для мяне важна, што Аляксандар Мілінкевіч мяне зразумеў”, – сказаў Павал Мажэйка прэсаваму цэнтру Хартыі-97.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG