Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Літвы: Беларусі варта пачаць перамовы з Эўразьвязам наконт кошту візаў


Ганна Соўсь, Менск Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас у інтэрвію Свабодзе заявіў, што было б няправільна ўводзіць для беларусаў кошт за шэнгенскую візу памерам 60 эўра. Але каб не дапусьціць гэтага, пэўныя намаганьні павінен прыкласьці і афіцыйны Менск.

Нядаўна ў Менску праходзіла турыстычная выстава. І многія турапэратары выказвалі засьцярогі, што сёлета можа скараціцца колькасьць беларускіх турыстаў, якія ўлетку паедуць адпачываць у Польшчу і Літву ў сувязі са складанасьцю ў афармленьні візаў. Спадар Багдонас перакананы:

“Самую вялікую праблему ствараюць чэргі, паколькі не заўсёды выконваюцца ўсе неабходныя ўмовы. Аднак мы знойдзем такі спосаб, каб беларусам ня трэба было стаяць за агароджай у чэргах пра візы. А наконт кошту візаў… Ніводзін грамадзянін Беларусі, ніводзін чыноўнік ня мае права папракнуць Літву, што нам абыякавае гэта пытаньне.

Не было цягам двух гадоў напэўна ніводнай сустрэчы ў Брусэлі, каб не ўздымалася гэтае пытаньне на ўзроўні ўсіх кіраўнікоў Літвы. Мы лічым, што няправільна ўводзіць для грамадзянаў Беларусі пасьля нашага ўступленьня ў Шэнген цану 60 эўра за візу. Але што мы ня можам зрабіць за Беларусь, і што яна сама магла б зрабіць – пачаць перамовы з Эўразьвязам наконт коштаў на візы. Калі гэтага дыялёгу не атрымаецца, то такая цана на візу будзе непазьбежнай. Украіна, Расея і нават Малдова знаходзяць нейкія рычагі – там цана на візу будзе каля 35 эўра”.

Цалкам інтэрвію з літоўскім паслом – пазьней нашым ў вечаровым эфіры і на інтэрнэт-сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG