Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Беларусь дала згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску</B>


Паводле БелаПАН Пра гэта паведамілі ў офісе эўракамісара па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Бэніты Фэрэры-Вальднэр.

"Мы атрымалі рашэньне Міністэрства замежных спраў Беларусі на наш запыт, зроблены ў 2005 годзе,м – сказала прэс-сакратарка офісу Крысціна Хоман. – Беларускія ўлады прынялі станоўчае рашэньне аб адкрыцьці прадстаўніцтва ў Мінску".

Паводле слоў К.Хоман, наступным крокам будзе абмеркаваньне пагадненьня паміж Менскам і Брусэлем аб умовах адкрыцьця прадстаўніцтва Эўракамісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG