Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргаёмістасьць ВУП Беларусі вышэйшая, чым у разьвітых краінах


Радыё Свабода ЛІЧБА ДНЯ : У 2.5 разы энэргаёмістасьць валавога ўнутранага прадукту Беларусі вышэй, чым у разьвітых краінах. Такую лічбу агучыў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланьні. “Вось і ўся Вэнэсуэла,” – дадаў ён.

Лукашэнка паставіў задачу скараціць энэргаёмістасьць валавога ўнутранага прадукту (ВУП) сёлета на 7%, паводле яго да 2020 году плянуецца скараціць гэты паказчык на 60% ад узроўню 2005 году.

Кіраўнік дзяржавы не паведаміў, ці будзе асабіста ён праз 13 гадоў кантраляваць выкананьне гэтага заданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG