Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 23 красавіка


Радыё Свабода .



“З гэтым чалавекам у мяне зьвязаныя вельмі добрыя ўспаміны – перад Белавежай, у Віскулях ды й пасьля Віскулёў. Я ў многіх выпадках быў яго гарачым прыхільнікам, і не было падстаў крыўдзіцца, калі я адышоў, а ён заставаўся прэзыдэнтам. Так што ў мяне самыя добрыя ўспаміны пра гэтага чалавека. І мне здаецца, што тое, што ў Расеі многія кажуць, маўляў, шмат чаго не атрымалася, таму што ён дзейнічаў ня лепшым чынам, то я б сказаў: ён быў першым прэзыдэнтам, і дзейнічаць лепшым чынам – вельмі цяжка. Я вельмі шкадую аб тым, што ён так рана памёр”.



Былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі С.Шушкевіч – пра ролю Барыса Ельцына



“Гэта сур’ёзны палітык, які пацьвердзіў сваю палітычную вагу канкрэтнымі справамі. Фактычна пры ім пачалося будаўніцтва дэмакратыі ў Расеі. Безумоўна, я сумую з нагоды сьмерці такога чалавека. Канечне, у яго былі памылкі, але ў цэлым я ацэньваю яго ролю ў сучаснай гісторыі станоўча. Калі ацаніць сытуацыю, якая была пры Ельцыне са свабодай слова, з правамі чалавека - вельмі адрозьніваецца ад сёньняшняй сытуацыі ў Расеі”.



Былы дэпутат Вярхоўнага савету СССР Віктар Карняенка – пра ролю Барыса Ельцына
XS
SM
MD
LG