Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс “Plav”: “Беларуская літаратура – адна з самых цікавых у Эўропе”


Радыё Свабода, Прага У Чэхіі днямі выйшаў чарговы нумар часопісу замежнай літаратуры “Plav”, гэтым разам прысьвечаны тэме “Беларусь і літаратура”.

“Беларусь і літаратура на беларускай мове ёсьць адным з найбольш цікавых культурных фэномэнаў сучаснай Эўропы, – гаворыцца ў рэдактарскай прадмове да нумару. – Паводле дактрыны беларускай дзяржавы, беларуская мова наагул не павінна існаваць як жывая мова. Але ня ўсё адбываецца так, як хацелі б моцныя. Беларуская мова жыве, яна стварае адмысловую супольнасьць хаўрусьнікаў, свой поліс”.

У нумары можна прачытаць апавяданьні Васіля Быкава і Югасі Каляды, вершы Алеся Разанава, эсэ Ўладзімера Арлова і Ігара Бабкова, урыўкі з успамінаў Ларысы Геніюш, інтэрвію з Тацянай Процькай. Артыкулы Мар’яна Слобады і Сяргея Сматрычэнкі разглядаюць сучасную сытуацыю беларускай мовы і праблемы беларуска-чэскага перакладу.



Вокладка новага нумару часопісу “Plav”, прысьвечанага беларускай мове і літаратуры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG