Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абласныя міні-кангрэсы стартуюць у бліжэйшыя выходныя


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў 16.30 у Менску пачнецца паседжаньне Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ягоныя ўдзельнікі плянуюць зацьвердзіць пытаньні, якія будуць выносіцца на галасаваньне дэлегатаў сямі рэгіянальных сходаў апазыцыйнай кааліцыі. Прынамсі, яны выкажуцца за тое, хто мусіць выконваць функцыі лідэра – канкрэтны лідэр альбо уся Палітрада. А таксама будзе абмяркоўвацца, хто будзе яго абіраць – Кангрэс ці Палітрада.

Афіцыйнае рашэньне аб правядзеньні рэгіянальных міні-кангрэсаў, якія будуць папярэднічаць агульнанацыянальнаму Кангрэсу дэмсілаў, Палітрада аднагалосна прыняла ў пятніцу, 20 красавіка.

Мяркуецца, што ў бліжэйшыя выходныя першыя канфэрэнцыі пройдуць у Гомельскай і Менскай абласьцях.

Чакаецца, што Кангрэс дэмсілаў пройдзе 26-27 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG