Як паведаміў Вінцук Вячорка, дзецям патрэбныя цацкі з дыстанцыйным кіраваньнем, бо многія зь іх мусяць трымаць пасьцельны рэжым. У вялікай колькасьці неабходныя пампэрсы і іншыя пабытовыя рэчы для хворых дзяцей і іхных бацькоў, якія таксама жывуць у шпіталі.
Гэта першы візыт пасьля абвешчанай акцыі аб зборы цацак, кніжак і рэчаў, якую праводзяць сябры партыі БНФ і аргкамітэту Чарнобыльскага шляху. Як паведаміў “Свабодзе” лідэр партыі Вінцук Вячорка, гэта ня будзе разавая ініцыятыва, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай аварыі.
“Мы ня хочам, каб нашая задума была “прывязаная” толькі да 26 красавіка сёлета. Мы хацелі б і надалей мець сталыя кантакты, стала выязджаць. Прычым, ня толькі ў блізкія да Менску Бараўляны, але і ў далейшыя шпіталі і дыспансэры. Праўда, у іх няма спэцыялізаваных дзіцячых аддзяленьняў, але дзеці ёсьць усюды”.